У ліцэі прайшло яркае мерапрыемства, напоўненае паэзіяй і музыкай. Вучні прадставілі вершы і песні сучасных беларускіх аўтараў, падарыўшы гледачам жывыя эмоцыі і атмасферу творчасці.

«Мова сэрца» стала сапраўдным мастком паміж словам і мелодыяй, паказаўшы, што беларуская культура гучыць сучасна і натхняльна.

Спецыяльным госцем падзеі стала Капіталіна Падвіцкая — выпускніца ліцэя, студэнтка БДУ, сучасная паэтка і пісьменніца. Яна прачытала свае вершы і выканала аўтарскія песні, дадаўшы сустрэчы асаблівую шчырасць і цяпло.

Дзякуем удзельнікам і настаўнікам беларускай мовы і літаратуры за яркія выступленні, а гледачам — за цёплы водгук!

