З самага ранку Ліцэй імя Ф.Э. Дзяржынскага БДУ напоўніўся цеплынёй, усмешкамі і сапраўдным пачуццём адзінства. У рамках святкавання Дня народнага адзінства прайшлі дзве інтэрактыўныя акцыі, якія аб’ядналі ліцэістаў праз мову, памяць і любоў да роднага краю:
✨ «Збяры Беларусь у сваім сэрцы»
Удзельнікі пісалі свае любімыя беларускія словы. Кожнае слова — як маленькі кавалачак душы нашай краіны.

🏞️ «Разам мы — краіна Беларусь»
Тут гучалі назвы малой Радзімы і любімых гарадоў: Лiда, Полацк, Навагрудак, Мінск… Кожны голас — як нота ў вялікай сімфоніі народнага адзінства.

🍬 Салодкі падарунак
І, канешне, кожны ўдзельнік атрымаў салодкі падарунак — як сімвал таго, што разам быць не толькі важна, але і прыемна.

Мы ганарымся тым, што нашы ліцэісты не проста вучацца — яны ствараюць супольнасць, дзе Беларусь жыве ў сэрцы кожнага.

