ДЗЕНЬ ДАБРЫНІ

14 снежня ў Ліцэі БДУ праходзіў ДЗЕНЬ ДАБРЫНІ.

Такое мерапрыемства праводзіцца ў Ліцэі ўжо трэці раз і становіцца добрай традыцыяй.

Увесь дзень на перапынках гучала жывая музыка.

Настаўнікі і ліцэісты падрыхтавалі тэатралізаваныя ВЯЧОРКІ.

Заключнай часткай ДНЯ ДАБРЫНІ стала традыцыйная дабрачынная акцыя і майстар-клас па вырабе навагодніх сувеніраў. Пасля чаго быў наладжаны святочны продаж гэтых вырабаў. Сабраныя грошы пералічаны на лячэнне Веры Званько (дыягназ СМА)

Дзякуй усім, хто не застаўся абыякавым і далучыўся да гэтай добрай і такой неабходнай справы.

ДЗЕНЬ ДАБРЫНІДЗЕНЬ ДАБРЫНІДЗЕНЬ ДАБРЫНІДЗЕНЬ ДАБРЫНІ