Памяці Наталлі Янісаўны

Уся ліцэйская сям’я смуткуе: 13 студзеня 2022 г. не стала Наталлі Янісаўны Краўцэвіч.

Развітанне з Наталляй Янісаўнай адбудзецца ў суботу 15 студзеня з 12:00 да 12:50 па адрасе Кабушкіна, 49 (заезд з Куляшова, 12).

Усё жыццё Наталлі Янісаўны было звязана з Ліцэем. Ліцэістка першага выпуску, яна пасля заканчэння ўніверсітэта вярнулася ў Ліцэй, каб стаць узорам Настаўніка для многіх пакаленняў сваіх вучняў.

Мы вельмі ўдзячныя, што Наталля Янісаўна дзялілася з намі сваёй любоўю, святлом, дабрынёй і ведамі, што яна змяняла наш ліцэйскі свет да лепшага.

Мы захаваем у сваіх сэрцах святло яе ўсмешкі.