Вучні 10 «Гіст» класа ў рамках выязнога ўрока-экскурсіі наведалі Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў вёсцы Азярцо.
Яны пазнаёміліся з традыцыйнай беларускай культурай,
даведаліся пра асаблівасці архітэктуры і побыту жыхароў розных рэгіёнаў Беларусі, пачаставаліся стравамі беларускай народнай кухні.
Удзельнікі экскурсіі адзначылі важнасць такіх музеяў, якія набліжаюць нас да сваіх гістарычных каранёў.