Дзень нараджэння Ліцэя і сустрэча выпускнікоў - 2019!

Сустрэча выпускнікоў, прысвечаная 29-годдзю Ліцэя БДУ, адбудзецца 1 лютага. Сардэчна запрашаем усіх выпускнікоў наведаць сваю Alma Mater, сустрэцца з сябрамі і настаўнікамі. Пачатак мерапрыемства ў 18:30. Квіткі можна набыць у кабінеце 323.

У праграме святкавання таксама запланавана:
31 студзеня а 16.00 - Святочны канцэрт для ліцэістаў
1 лютага а 9.00 - XXV Навукова-практычная канферэнцыя "Першы крок у навуку"
2 лютага а 10.00 - Спартландыя з удзелам каманд настаўнікаў, ліцэістаў і іх бацькоў.

З Днём нараджэння, Ліцэй!