Рэспубліканскі конкурс праектаў "velcom YOUTH"

Пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Унітарным прадпрыемствам «Велком» у 2018 – 2019 навучальным годзе праводзіцца Рэспубліканскі конкурс праектаў «velcom YOUTH» для вучняў 10 – 11-х класаў устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь. Конкурс праводзіцца на беларускай мове ў мэтах павышэння цікавасці навучэнцаў да беларускай культуры, тэхналагічных інавацый, інклюзіі; выхавання ў падрастаючым пакаленні адказнасці пры выбары будучай прафесіі і далейшай кар'еры; прыцягнення ўвагі да грамадска-важных праблем; укаранення высокатэхналагічных фарматаў навучання; садзейнічання ўкараненню дадатковых (у тым ліку нефармальных) формаў навучання; пошуку і падтрымкі таленавітай моладзі.
Для ўдзелу ў конкурсе навучэнцам 10 – 11-х класаў неабходна запоўніць анкету (па спасылцы на сайце http://velcom-youth.by ), выбраць накірунак Конкурсу, пазначыць магчымую тэму і распавесці пра матывацыю да ўдзелу. Прыём заявак ажыццяўляецца з 11 кастрычніка па 11 лістапада 2018 г.
Правiлы правядзення конкурсу https://www.velcom.by/ru/private/support/velcom-youth-ru.htm